Нашыя праграмы

«Шчырая праўда» (Plain Truth), маст. фільм

Ля вёскі - секты амішаў - знайшлі нованароджанае дзіця – мёртвае. Усё паказвае на тое, што ў смерці вінаватая дзяўчына Кэці, якая, на думку ўсёй вёскі, і нарадзіла дзіця. Справа ўскладняецца тым, што амішы паводле сваіх перакананняў не прымаюць гвалту і хлусні, а сама Кэці адмаўляе факты і сваёй цяжарнасці, і нараджэння дзіця, а пасля – і ягонае смерці. Пра гэтую справу выпадкова дазнаецца адвакат Элі Гэрысан, якая спецыялізуецца ў крымінальным праве. Пасля выратавання ад вязніцы чарговага кліента-махляра, які скраў мільёны, яна вырашае, што больш не будзе дапамагаць злачынцам пазбягаць адказнасці. Сумленне Элі падказвае, што варта ўзяцца за справу дзяўчыны, хаця справа гэтая і не прынясе адпаведнай матэрыяльнай узнагароды. Абараняць дзяўчыну-аміша, якая жыве паводле біблійных запаветаў, аказалася задачаю далёка не простаю... рэж. Пол Шапіра (Paul Shapiro), 2004 г., ЗША–Канада У ролях: Марышка Гарґітэй (Mariska Hargitay), Элісан Піл (Alison Pill), Джэн Ніклас (Jan Niklas), Кейт Тротэр (Kate Trotter).
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader