Нашыя праграмы

«Тэра постсаветыка. Катынь» (Szerokie tory. Katyń), дак. фільм

Стрэл зблізку ў патыліцу, каб не марнаваць кулі на кантрольны. Цела адразу валіцца ў яму – каб не траціць часу. Усе забойцы былі ўзнагароджаныя самім Сталіным за дакладнасць. Галіна Андрэенка ведае ўсе дэталі злачынства, здзейсненага НКВД у Кáтыні. Яна намесніца дырэктара Кáтынскіх могілак і ўжо шмат гадоў збірае сведчанні жыхароў ваколіц. Барбара Владарчык увесь дзень назірае за працаю спадарыні Галіны, якая ведае гісторыю кожнага з забітых у Кáтыні палякаў – амаль 4 400 біяграфіяў. Яны пахаваныя ў 8 масавых магілах. Апроч палякаў, у Кáтыні пахаваныя як найменш 7 тысячаў савецкіх грамадзянаў. Дакладнай лічбы не ведае ніхто, бо архівы ўсё яшчэ закрытыя, а эксгумацыя савецкіх магілаў ніколі не праводзілася. Ніводзін кат не быў асуджаны за кáтынскае злачынства. У 2004-м следства спынілі, а дакументы расследавання засакрэцілі.

рэж. Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk), 2010 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader