Нашыя праграмы

«Дарога» (Výlet), маст. фільм

Аснова фільму – дзённік аднаго незвычайнага сямейнага падарожжа. Аўдавелая маці, дзве дарослыя дачкі, ажно занадта памяркоўны зяць, тэмпераментная бабуля і малы ўнук – усе разам увапхнуліся ў дзве машыны і выправіліся з чэшскага мястэчка ў Славаччыну, каб выканаць апошнюю перадсмяротную просьбу бацькі. Нудны сямейны абавязак хутка ператвараецца ў вандроўку, якая атрымлівае нечаканае развіццё. Высвятляецца, што ў адной з сясцёр ёсць каханак, але пры гэтым яна не гатовая пакінуць мужа; раскрываюцца замоўчаныя старонкі іхнага дзяцінства і адносінаў з маці. Па дарозе памірае бабуля, а парэшткі бацькі, які меліся пахаваць у ягоным родным мястэчку, развейваецца ветрам з разбітай урны.

рэж. Аліцэ Нэліс (Alice Nellis), 2002 г., Чэхія–Славаччына. У ролях: Іва Янжурава (Iva Janžurová), Тэадора Рэмундава (Theodora Remundová), Ігар Барэш (Igor Bareš), Надзя Котршава (Naďa Kotršová).

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader