«Наўскач» (Cwał), маст. фільм
Пачатак 1950-х. Хубэрт вучыцца ў правінцыйнай пачатковай школе. Ягоны бацька пасля вайны застаўся на Захадзе, маткаю і сынам цікавіцца УБ (польскі КДБ). Маці высылае Хубэрта ў Варшаву – да «цёткі» Ідаліі, якая аддае Хубэрта ў найлепшую школу і ўцягвае яго ў сваё сяброўскае кола, што культывуе перадваенныя традыцыі ды захапляецца коннаю яздою. Хлопцава шчырасць у школе стварае яму і цётцы шмат клопатаў – аж да пагрозы выключэння са школы. Прадпрымальная цётка мае падвойныя дакументы, паводле якіх яна – гэта дзве асобы, дзве сястры; адная з якіх – сябра камуністычнае партыі, што і дапамагае ўратаваць Хубэрта. Аднак надыходзіць момант, калі цётка сама трапляе ў цяжкое становішча і мусіць выехаць з Варшавы... Фільм навеяны ўспамінамі дзяцінства Кшыштафа Зануссі.
рэж. Кшыштаф Зануссі (Krzysztof Zanussi),
У ролях: Барташ Абуховіч (Bartosz Obuchowicz), Мая Камароўска (Maja Komorowska), Анджэй Шэнайх (Andrzej Szenajch), Караліна Вайда-Навакоўска (Karolina Wajda-Nowakowska).










Каментары RSS