«Першая сустрэчная» (Total Stranger), маст. фільм
Пэці Янг нядаўна рассталася з мужам. Ейная дачка з’ехала вучыцца ў коледж. Пэці засталася адна ў доме. Каб не адчуваць самоту і каб мець грошы на аплату камунальных паслугаў, яна вырашыла здаць адзін пакой. Прыемная і мілая дзяўчына Лара прыходзіць у дом Пэці, і жанчыны падпісваюць кантракт. Спачатку ўсё ідзе добра, Пэці і Лара пачынаюць сябраваць. Але паступова дом Пэці перастае быць утульным і спакойным. Лара аказалася далёка не тою, за каго сябе выдавала.
рэж. Джоў Какасі (Joe Cacaci), 1998 г., ЗША
У ролях: Ліндсэй Кроўз (Lindsay Crouse), Зоўі МакЛелан (Zoe McLellan), Дэн Ляурыя (Dan Lauria), Джэй Томас (Jay Thomas).
Каментары RSS