Нашыя праграмы

«Меней-болей» (Mehr oder Weniger), дак. фільм

На прыкладзе лёсаў двух старых, Ґрыґорэ і Настасьі нямецкі кінематаграфіст працягвае сваё даследаванне жыцця простых вяскоўцаў у паўночнай румынскай правінцыі Марамурэш (Maramureş), распачатае ім у 1994 г. За гэты час рэжысёр зняў ужо каля трыццаці дакументальных фільмаў пра людзей з тамтэйшых вёсак. Як складаюцца іхныя лёсы праз дзесяць гадоў пасля падзення камунізму і перад самым улучэннем у Еўразвяз? Ці вераць яны, што Еўропа дапаможа развітацца рэгіёну з яго гаротным матэрыяльным становішчам? І галоўнае: ці дажывуць яны да гэтага? А калі не, то ці чакае іх за іхныя зямныя пакуты рай, у які бальшыня з іх верыць? Фільм, прасякнуты любоўю да маляўнічага румынскага краю і яго насельнікаў, дэмантсраваўся на фестывалях у Амстэрдаме і Любліне.

рэж. Б’ёрн Райнгарт (Björn Reinhardt), 2008 г., Румынія

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader