Нашыя праграмы

«Разбіраючы Гары» (Deconstructing Harry), маст. фільм

Вядомы пісьменнік Гары Блок (Ўудзі Ален) перажывае крызіс творчасці. Да таго ж, як яму здаецца, шчасце адвярнулася ад яго. У пошуку шчасця і сюжэту для новага раману ён трапляе ў самыя неверагодныя сітуацыі, узгадвае эпізоды з свайго, як ён лічыць, нікчэмнага жыцця, якое перамяжоўваецца з жыццём створаных ім жа літаратурных герояў. Якраз у гэты час выдатнага пісьменніка Блока вырашаюць ушанаваць ва універсітэце, адкуль яго калісьці выгналі. Але ён туды прыязджае з прастытуткаю, трупам і сынам, якога скраў у адной са сваіх былых жонак. Гары не можа таксама разабрацца, у чым, як і дзе знайсці каханне, а разам з ім і шчасце. На дапамогу яму прыходзяць як рэальныя асобы з ягонага рэальнага атачэння, так і персанажы створанага ім свету. Як заўсёды, фільмы Ўудзі Алена, дзе ён сам грае нязграбнага, непрыстасаванага да наваколля дзівака, поўныя вострага сарказму, іроніі ды шчырага смеху ў сітуацыях, у якія можа трапіць любы чалавек.

У ролях: Ўудзі Ален (Woody Allen), Дэмі Мур (Demi Moore).
рэж. Ўудзі Ален (Woody Allen), 1997 г., ЗША
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader