Нашыя праграмы

«Абарыгены» (Аборигены), дак. фільм

Расейскі дакументальны фільм “Абарыгены” паказвае штодзённае жыццё эвенаў Камчаткі, якія цяпер, як і спрадвеку, жывуць з рыбацтва і палявання. На тле велічных краявідаў героі фільма пяюць па-эвенску і апавядаюць па-расейску пра свой лёс, сакрэты шчасця, раптоўныя (і часам трагічныя) сустрэчы з мядзведзямі, нарыхтоўваюць ікру і вэнджаніну і пільнуюць ветры з паўднёвага ўсходу. Аўтар і рэжысёр фільма Яўген Саломін за папярэднюю сваю стужку “Глыбінка: 35х45” атрымаў у 2009 г. Гран-пры на Адкрытым фестывалі дакументальнага кіно “Расея”. рэж. Яўген Саломін (Евгений Соломин), 2009 г., Расея
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader