«Бульбаны», мультсерыял
Пазнаёмцеся з «сярэднестатыстычнай» беларускай сям’ёй. Сямейства Бульбаноў, гэта: бацька-токар, які любіць паразмаўляць пра палітыку, але толькі пасля працы і пад гарэлку. Цалкам апалітычная і вельмі актыўная маці-бухгалтарка. Кот Васька — вельмі разумны і зусім абыякавы да грамадскага жыцця. Дзед — ветэран вайны, сам не памятае якой, і на чыім баку ваяваў. Старэйшы сын, студэнт першага курсу Аграрнага Універсітэту, чытае ўсе дзяржаўныя газеты, глядзіць усе дзяржаўныя каналы і ўсяму гэтаму верыць. Малодшы сын — вучань сярэдняй школы, цікавіцца кнігамі, кампутарамі і футболам, задае шмат пытанняў, на якія ягоныя бацькі вельмі часта не маюць адказаў.
Ёсць яшчэ сусед-інтэлігент, які глядзіць альтэрнатыўную тэлевізію, чытае альтэрнатыўныя газеты, мае альтэрнатыўныя погляды, але стараецца трымаць іх пры сабе.










Каментары RSS