«Выкупленне з Шаўшанку» (Shawshank Redemption), маст. філь
Эндзі Дзюфрэйн (Тым Робінз), малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшанк. Турэмны свет жорсткі і бязлітасны: начальства турмы здзекуецца з вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі таксама дастаецца, але ён не пускае гэты свет жорсткасці ў сваю душу, у турме знаходзіць сябра – Рэда (Морґан Фрымэн). Рэд займаецца кантрабандаю неабходных для вязняў рэчаў – такі ў яго турэмны занятак. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт...
У ролях: Тым Робінз (Tim Robbins), Морґан Фрымэн (Morgan Freeman), Боб Ґантан (Bob Gunton), Ўільям Сэдлер (William Sadler).
рэж. Фрэнк Дарабон (Frank Darabont), 1994 г., ЗША
Каментары RSS