«Вышук» (Wanted), маст. фільм
Маладзён Джымі лічыць, што ненаўмысна забіў чалавека. Ён уцякае з гораду і выпадкова сустракае двух хлопцаў, якія ўцяклі з рэлігійнай школы. Разам яны вяртаюцца ў школу, Джымі застаецца там пад псеўданімам на тыдзень, працуе маляром, адначасова кахаецца з медсястрою Сью і дапамагае святарам знайсці падыход да гарэзлівых вучняў. Сям’я забітага мужчыны шукае Джымі. Хлопец ідзе на споведзь і вырашае здацца паліцыі, але пра здарэнне імгненна атрымліваюць інфармацыю... бандыты – ад свайго чалавека ў паліцыі – і першымі прыязджаюць па Джымі. Пачынаецца бойка. Самы «складаны» падлетак школы кідаецца ратаваць Джымі. Да яго далучаецца і галоўны святар. Неўзабаве прыязджае паліцыя і вырашае праблему. Высвятляецца, што Джымі нікога не забіў, бо чалавек, якога ён лічыў сваёй ахвяраю, удаваў сваю смерць, спэцкаўшыся бутафорскаю кроўю, каб мець магчымасць выступіць сведкам на судзе прысяжных па адмысловай справе. Джымі вольны, медсястра Сью закаханая, «складаны» падлетак выправіўся, святары адчулі смак жыцця, бандыты ў руках паліцыі – здавалася б, хэпі энд. Джымі і Сью вырашаюць разам наведаць горад летуценняў Джымі...рэж. Тэрэнс М. О’Кіф (Terence M. O'Keefe), 1998 г., Канада
У ролях: Трэйсі Ґолд (Tracey Gold), Тымаці Басфілд (Timothy Busfield), Робэрт Калп (Robert Culp), Майкл Сатан (Michael Sutton).










Каментары RSS