«Апошні імператар» (The Last Emperor), маст. фільм
Паміраючы, старая імператрыца Паднябеснай вырашае, што наступным імператарам і «Сынам Неба» стане трохгадовы Пу-І, якога забіраюць з роднага дому ад матулі і адвозяць у Забаронены горад. Малы валодае цэлай імперыяй і можа рабіць што заўгодна, толькі ў яго няма сапраўднага дому і ён не можа пакідаць межаў свайго палацу. А па-за межамі Забароненага гораду Кітай становіцца Народнаю Рэспублікаю, аднак унутры імператарскага палацу ўсё па-ранейшаму: імператара-дзіця абагаўляюць, яму дазваляюцца любыя забавы, але ён не мае ніякай улады і становіцца закладнікам ва ўласным палацы. Палітычныя рэжымы ў Кітаі імкліва змяняюцца, імперыя разбураецца, а яе апошні імператар, Пу-І – паводле свайго настаўніка, брытанца Джонстана, «самы самотны хлопчык на свеце» – расце за высокімі мурамі Забароненага гораду і марыць аднойчы адтуль вырвацца. Ці спраўдзіцца ягоная мара? Кім стане дарослы Пу-І?рэж. Бэрнарда Бэрталюччы (Bernardo Bertolucci), 1987 г., Брытанія–Кітай–Гон-Конг










Каментары RSS