«Увага, дзверы зачыняюцца» (Sliding Doors), маст. фільм
Гэлен спускаецца ў метро, каб сесці ў цягнік, але раптам вырашае вярнуцца дадому, дзе застае свайго хлопца ў ложку з іншаю жанчынаю. Лёс прапаноўвае ёй іншы варыянт: усё ж сесці ў цягнік і сустрэць там мужчыну, які стане каханнем ейнага жыцця. Гледачу прапаноўваецца паралельна сачыць за развіццём абодвух сюжэтаў...
рэж. Пітэр Гоўіт (Peter Howitt), 1998 г., Вялікая Брытанія–ЗША
У ролях: Ґўінэт Пэлтраў (Gwyneth Paltrow), Джон Ганна (John Hannah), Джон Лінч (John Lynch), Джын Трыплгорн (Jeanne Tripplehorn).
Каментары RSS