Нашыя праграмы

«У Бога за пазухай» (U pana Boga za piecem), камедыя

Дзеянні камедыi адбываюцца ў правінцыйным мястэчку на Беласточчыне. Большасць роляў выконваюць акторы Беластоцкага лялечнага тэатру. Рэкеціры нападаюць на расейскі аўтобус, на якім «чаўнакі» едуць на прымежны базар. Маладая расейка Маруся паведамляе пра гэта ў паліцыю. Яе затрымліваюць як сведку. Пробашч селіць яе ў доме маладога арганіста Вітэка. Маруся прыгожа спявае, і пробашч хоча, каб яна выканала «Ave Maria» на шлюбе дачкі бургамістра. Дзяўчыне пачынае падабацца няспешны рытм жыцця мястэчка. А таксама Вітэк. І яна яму не абыякавая. Хлопцу не стае адвагі прызнацца ў сваіх пачуццях, але з часам ён перамагае боязь. А Маруся, бачачы няздатнасць мясцовага камісара, вырашае сама вярнуць грошы, якія ў яе забралі бандыты. Вачыма Марусі мы адкрываем свет даўно забытых каштоўнасцяў, спакою, які вынікае з сумленнага выканання Божых і чалавечых законаў. Патрэба ў такім спакоі дрэмле ў кожным з нас. рэж. Яцэк Бромскі (Jacek Bromski), 1998 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader