«Дзе цяпер той мур?» (Wo ist die Mauer?), дак. фільм
Фільм распавядае пра розных людзей, якія мелі тое ці іншае дачыненне да Берлінскага муру. Тут і японец, які прыехаў у нямецкую сталіцу, каб узнавіць у сваёй памяці выгляд муру; і мастак, які размалёўваў мур; і бізнесоўвец, які прадае аскепкі муру ва ўласных крамах; і паляк, які праславіў сваю вёску тым, што сабраў у сваім садзе фрагменты муру; і ўладальніца каньячнай імперыі «Энэсі», якая купіла кавалкі муру за шалёныя грошы; і старая фетышыстка, якая літаральна закахалася ў Берлінскі мур ды нават пабралася з ім шлюбам; і працаўнік ЦРУ, для якога мур стаў сімвалам ягонага пакалення. Аповеды герояў фільму чаргуюцца з кадрамі кінахронікі. рэж. Ганна Майснэр (Hanna Meissner), 2009 г., Нямеччына
Каментары RSS