Нашыя праграмы

«Рай Олі Гопнудла» (Ollie Hopnoodle's heaven of bliss), маст. фільм

Звычайная сям’я з амерыканскай глыбінкі штогод выпраўлялася адпачываць на возера, у пансіён Олі Гопнудла. Галоўны герой, 14-гадовы Ралф, сёлета атрымаў першую ў сваім жыцці працу, таму яго выезд на возера аказваецца пад пагрозаю. Выправе перашкаджае таксама тое, што згубілася маміна ўпадабаніца – сабачка Фазхэд. Але пераадолеўшы ўсе перашкоды, сям’я Паркераў нарэшце разам едзе ў вялікае падарожжа: іх чакаюць ветракі, закінутыя бензастанцыі, а яшчэ каровы і пчолы ды важныя ўрокі жыцця. У ролях: Джэймз Сікінґ (James Sikking), Дораці Лаймэн (Dorothy Lyman), Джэйсан Эдамз (Jason Adams), Джоан Кэмэран (Johann Cameron) рэж. Дык Бартлет (Dick Bartlett), 1989 г., ЗША
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader