«Ідэальны жыхар» (The Perfect Tenant), трылер
Прычынаю ўсіх сваіх няшчасцяў Дэніел лічыць Джэсіку, абвінавачваючы яе ў смерці свайго бацькі. Не маючы маральных сілаў займацца ўласным жыццём, ён засяроджваецца на ідэі адпомсціць жанчыне. Каб наблізіць салодкі момант адплаты, Дэніел здымае дом у ненавіснай Джэсікі, якая жыве з прыёмнаю дачкою Лораю, што адразу адчула варожасць да новага суседа. Інтуіцыя не падманула дзяўчыны, бо жыхар аказаўся далёка не ідэальным...
рэж. Даґ Кэмпбэл (Doug Campbell), 1999 г., ЗША
У ролях: Лінда Пэрл (Linda Purl), Мэксўэл Колфілд (Maxwell Caulfield), Стэйсі Гоґ (Stacy Hogue).
Каментары RSS