«Аргентынскі ўрок» (Argentyńska lekcja), дак. фільм
У свой час шмат палякаў эмігравала ў Аргентыну, шукаючы працы. Цяпер у гэтай краіне вялікая польская дыяспара. Гэтак, у мясцовасці Асара (Azara), што ў правінцыі Місьёнэс (Misiones). Зaрганізаваць урокі роднай мовы для нашчадкаў колішніх польскіх эмігрантаў прыязджае настаўніца з Польшчы. Прыязджае яна на 2 гады, са сваёй сям’ёю. Старэйшы сын, Янэк, вучыцца ў аргентынскай школу, дзе знаёміцца з мясцовымі дзецьмі ды іхным жыццём. Шмат часу хлопчык праводзіць з сяброўкаю Марсіяй. Хоць той усяго 11 гадоў, яна змушаная працаваць. У яе сям’і не стае грошай, каб заплаціць за ваду і святло, таму дзяўчынка бярэцца за розную працу, часам нават непасільную. Думкі ў дзіцячай галаве засяроджваюцца на адзіным пытанні: дзе б яшчэ можна было зарабіць?
рэж. Войцех Старань (Wojciech Staroń), 2011 г., Польшча
Каментары RSS