«Цік-так» (Tick Tock), маст. фільм
Дынамічны расповед, поўны нечаканасцяў. Галоўная гераіня Рэйчэл – маладая прыгожая жанчына – выйшла замуж за вельмі заможнага мужчыну сталага веку. Праз вытанчаную камбінацыю і пры дапамозе сваёй сяброўкі яна вырашае прыспешыць мужаву смерць. Цягам 85-ці хвілінаў стужкі ўсё некалькі разоў кардынальна мяняецца: ахвяры ператвараюцца ў забойцаў, сяброўкі аказваюцца каханкамі, цела знікае, і ў выніку ўсё перайначваецца зусім непрадказальным чынам.
рэж. Кевін Тэні (Kevin Tenney), 2000 г., ЗША
У ролях: Мэґан Ўорд (Megan Ward), Крыстын Мінтэр (Kristin Minter), Ліндэн Эшбі (Linden Ashby), Джон Рацэнбэрґер (John Ratzenberger), Дэйвід Д’юкс (David Dukes)
Каментары RSS