«Ахвяра» (Żertwa), дак. фільм
Хвалюючае кінаапавяданне знакамітай польскай рэжысёркі беларускага паходжання, Тамары Cаланевіч, з неверагодна прыгожымі кадрамі аператара Мікалая Нестэровіча. Герой фільму – чалавек, які хоча вымаліць у Бога прабачэння за свае грахі ды ласку для сябе і сваіх блізкіх. Ён вырашае занесці на ўласных плячах вялікі драўляны крыж на Святую гару ў Грабарцы. Стужка-прыпавесць пра ўпадак чалавека, грэх, ахвяру і ягоную гераічную спробу выратаваць сябе ды іншых.
Каментары RSS