«Кошт ейнага раману» (Her costly affair), трымценнік
У Джэфа Дантэ – студэнта англійскай літаратуры – гіне каханая Эн. Ён пераводзіцца ў іншы універсітэт, дзе працягвае вывучаць Шэкспіра і спасцігаць жарсці ягоных п’есаў на ўласным жыцці. Неспадзявана Джэф закахаўся ў сваю выкладчыцу Даяну, стомленую жыццём жанчыну. Хлопец спрабуе дабіцца ўзаемнасці і ўнесці ў жыццё той, хто разважае пра надзвычайныя эмоцыі ды пачуцці ў навуковых артыкулах і на лекцыях, сапраўдны напал жарсцяў. Між выкладчыцаю і студэнтам завязваецца кароткі і бурлівы раман. Высвятляецца, што папярэдняя каханка Джэфа, якая загінула пры нявысветленых акалічнасцях, таксама была выкладчыцаю англійскай літаратуры. Даяна разумее, што за раман з Джэфам ёй таксама давядзецца дорага заплаціць.
рэж. Джон Пэтэрсан (John Patterson), 1996 г., ЗША.
У ролях: Браян Остын Ґрын (Brian Austin Green), Боні Бэдэлія (Bonnie Bedelia), Ўільям Бэсэт (William Bassett).










Каментары RSS