Нашыя праграмы

«Дваццаць першая секунда» (21. sekund), дак. фільм

Золтан Дані калісьці ўзначальваў каманду, якой у часе вайны ў Югаславіі ўдалося збіць «нябачны» самалёт F117A. Ён самастойна вынайшаў прыладу, якая дазваляла зрабіць самалёт такога тыпу бачным на экране радараў. Пасля таго, як вайна скончылася, Золтан перастаў цікавіць сербскае войска і мусіў знайсці сабе новую працу. Тэхнічная інавацыя магла прынесці яму мільёны долараў, яго запрашалі ў іншыя краіны, каб ён падзяліўся сваім вынаходствам, і абяцалі галавакружныя ганарары, але Золтан вырашыў застацца з сям’ёю ў Сербіі ды адкрыць пякарню.


рэж. Алэксандар Маныч (Aleksandar Manić), 2008 г., Сербія

Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader