«Доўгае падарожжа цераз гісторыю Балканаў» (Dugo putovanje kroz istoriju, historiju i povijest Balkana), дак. фільм
Два пісьменнікі – харват Міленка Ергавіч і серб Марка Відойкавіч – разам падарожнічаюць на машыне маркі «Yugo» – сімвале іх агульнага югаслаўскага мінулага. Яны праязджаюць ад пачатку да канца так званы Шлях братэрства і адзінства, які вядзе цераз усю былую Югаславію, ад Славеніі да Македоніі, спыняючыся ў Босніі, Харватыі ды Сербіі. Героі спрабуюць разам зірнуць на сваю агульную мінуўшчыну і зразумець, чаму і як гісторыя іх раздзяліла. Яны размаўляюць з гісторыкамі, палітыкамі ды журналістамі з розных балканскіх краінаў і спрабуюць супаставіць іх погляды на гісторыю.
рэж. Жэлька Міркавіч (Željko Mirković), 2010 г., Сербія










Каментары RSS