«Час Чжоў Эньлая», дак. фільм
Пачатковы этап існавання Кітайскай Народнай Рэспублікі асвятляецца праз жыццё першага прэм’ер-міністра КНР – Чжоў Эньлая (Zhōu Ēnlái), адной з самых неадназначных асобаў у гісторыі пасляваеннага Кітаю; ён бесперапынна заставаўся кіраўніком ураду цягам амаль дзесяцігоддзя. Стужка багата ілюстраваная архіўнымі дакументамі ды матэрыяламі. Аўтары фільму спрабуюць патлумачыць, чаму першы прэм’ер камуністычнага Кітаю не падтрымаў т. зв. «культурнае рэвалюцыі» ды спрабаваў уратаваць ад знішчэння старажытныя помнікі гісторыі і культуры свае краіны.
рэж. Юрый Хашчавацкі, 1998 г., Беларусь
Каментары RSS