«Бандыт» (Bandyta), драма
Злачынцу і рэцыдывіста Брута – напалову паляка, напалову ангельца – дзеля сацыяльнай адаптацыі накіроўваюць у дзіцячы шпіталь у Румынію. Гэтае месца нагадвае сапраўднае пекла: аказваецца, адзіны паратунак для дзяцей – быць прададзенымі на Захад. Атрыманыя з продажу грошы дазваляюць ператрываць астатнім пацыентам. Праз шпіталь ідзе гандаль не толькі жывым таварам, але і зброяй. Тым часам у галоўнага героя закахалася 12-гадовая цыганка. Дзяўчына не мае ніводнага шанцу на жыццё, адзінае, што Брута можа для яе зрабіць, гэта – «падыгрываць» яе каханню. Безнадзейная сітуацыя развязваецца са смерцю дзяўчынкі. Нанова адроджаны Брута хоча змагацца са злом, якое пануе ў шпіталі. Ці зможа ён зрабіць самы цяжкі выбар у сваім жыцці?..
У галоўнай ролі Тыль Швайґер (Til Schweiger)
рэж. Мацей Дэйчэр (Maciej Dejczer), 1997 г., Польшча, Вялікая Брытанія–Францыя–Нямеччына
Каментары RSS