«Ажаню ўсю вёску» (Oženiću celo selo), дак. фільм
У вёсцы, дзе жыве гарманіст Пэца, вельмі шмат нежанатых мужчынаў. Таму Пэца надумаў дапамагчы суседзям наладзіць асабістае жыццё і стварыў амбітны праект – “Ажаню ўсю вёску”. Вёска месціцца непадалёк ад гораду Ніш, дзе Пэца і шукае патэнцыйных кандыдатак. Дакументальная камедыя аб праблемах сучаснага грамадства, пра звычайную сербскую вёску і аднаго не зусім звычайнага чалавека, які ўзяў лёс землякоў у свае рукі.
рэж. Жэлька Міркавіч (Željko Mirković), 2010 г., Сербія–Чарнагорыя
Каментары RSS