«Не кажы маме, што нянька памерла» (Don’t Tell Mom the Babysitter’s Dead), камедыя
Моладзевая камедыя. Пяцёра няпоўнагадовых застаюцца адныя ўдома, бо маці едзе ў Аўстралію, а даглядаць дзятву запрашае няньку. Аднак па волі лёсу дзеці застаюцца і без дагляду, і без сродкаў. Старэйшая сястра Сью Элен бярэ на сябе адказнасць за сваіх малодшых братоў і сёстраў, спрабуючы зарабіць грошай на ежу і пражытак. 17-гадовай юначцы гэта даецца нялёгка. Падманам ёй удаецца ўладкавацца на працу ў вядомую фірму адзення. Сью Элен трапляе ў драматычную сітуацыю і, здаецца, знаходзіць з яе выйсце. Але ў самы нязручны момант з Аўстраліі вяртаецца маці...
У ролях: Джош Чарлз (Josh Charles), Дэйвід Духоўны (David Duchovny), Джон Ґец (John Getz), Крыстына Эплґейт (Christina Applegate), Джоана Кэсідзі (Joanna Cassidy).
рэж. Стывэн Гэрэк (Stephene Herek), 1991 г., ЗША
Каментары RSS