Нашыя праграмы

«Нехта назірае» (Someone is Watching), трымценнік

За год да таго, як у доме пасялілася лекар Мішэль са сваім няпоўнагадовым сынам Коры, адбылося страшэннае забойства жанчыны. Мішэль, якая не ведала пра трагедыю, пачынае адчуваць, што куды б яна ў доме ні пайшла, за ёю нібы нехта назірае. Жанчына не жартам спужалася. Пошукі выклікáнай некалькі разоў паліцыі нічога не далі, але прывялі да таго, што дарослы сын-вар’ят гаспадара, Бобі-малодшы, які жыў разам з бацькам у другой палове дому і, як аказваецца, моцна сябраваў з Коры, канчае жыццё самагубствам. Адчуванне, што за домам нехта сочыць, прыходзіць і да экстравагантнай суседкі Сэлі, якая часам няньчыць Коры. Раней думалі, што гэта вісельнік Бобі, але ж цяпер яго няма... Выкліканая нямая жанчына-медыум праз свайго павадыра-перакладчыка выказвае прыпушчэнне, што, магчыма, у гэтым доме некалі адбылося забойства. Мішэль спрабуе гэта высьветліць: знаходзіць асуджанага мужчыну і прыходзіць да высновы, што ў справе не ўсё так ясна, бо асуджаны злачынства не здзяйсняў. Але выкрыццю сапраўднага злачынцы нехта спрабуе перашкодзіць... рэж. Даґлас Джэксан (Douglas Jackson), 2000 г., Канада У ролях: Стэфані Паўэрз (Stefanie Powers), Мікі Тофт (Mickey Toft), Бары Флэтмэн (Barry Flatman), Ст’юарт Бік (Stewart Bick), Марґо Кідэр (Margot Kidder).
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader