Нашыя праграмы

«Першы дзень», дак. фільм

Фільм апавядае пра найважнейшы момант жыцця кожнага з нас. Пра першую мяжу, якую пераступае чалавек, крочачы ў дарослае жыццё. Пачатак навучання ў школе – гэта ўжо пачатак самастойнага жыцця. Дзіця першы раз сутыкаецца з новым светам, мусіць знаходзіцца ў нязвыклым асяроддзем школы, усталёўваць кантакты па-за родным домам, пачаць жыць «самому па сабе». Той важны момант у жыцці стаў вельмі запамінальным для жыхароў некаторых куткоў Сібіры.
Да школы ў Аксарцы на паўвостраве Ямал дзяцей прывозяць на дзяржаўных караблях і верталётах. Яны пераадольваюць шмат кіламетраў у тундры, дзе няма дарог, а адзіная сувязь са светам – свабодная ад крыгаў толькі цягам трох летніх месяцаў рака Об і яе прытокі. Большасць аксарскіх першакласнікаў першы раз бачыць горад, вялікія дамы, крамы і аўтамабілі. Для іх падарожжа да школы – гэта экспедыцыя на іншы кантынент. Першы раз яны трапляюць у інтэрнацкія пакоі, дзе прастора абмяжоўваецца чатырма сценамі. Шлях ад сямейнага скуранога чуму і адкрытых прастораў тундры да інтэрнату і школы ў Аксарцы для іх стаў выключным досведам. Дадому яны вярнуцца на летніх вакацыях, калі рака зноў адмерзне. А цэлы школьны год яны будуць змушаныя даваць сабе рады у чужым і экзатычным свеце без бацькоў.
рэж. Марцін Саўтэр (Marcin Sauter), 2008 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader