«Краявід пасля бітвы» (Krajobraz po bitwie), маст. фільм
Гэтая псіхалагічная драма атрымала «Залаты глобус» на II Міжнародным кінафестывалі ў Мілане і «Залатую гронку» на фестывалі ў польскім Лагаве (Łagów) у 1971 г.
У 1945 г. амерыканскія войскі вызваляюць вязняў з нямецкага канцлагеру, абяцаючы, што хутка яны змогуць вярнуцца дадому. Былых нявольнікаў вывозяць у лагер для перамешчаных асобаў. Маладому паэту Даніелю цяжка жыць з успамінамі лагернага жыцця, яму нязменна ўзгадваюцца жорсткасць, голад, пахі перажытага. Ён ненавідзіць немцаў. Маладая польская габрэйка Ніна спрабуе дапамагчы яму пераадолець гэты хваравіты неспакой. Яна выцягвае яго на шпацыр за межы лагеру, прапаноўвае сваё каханне і эміграцыю. Але пры вяртанні ў лагер Ніну выпадкова забіваюць амерыканскія жаўнеры, і для Даніеля гэтая смерць лагічна ўкладаецца ў той безнадзейны ланцуг бессэнсоўных смерцяў, якія прынесла вайна.
рэж. Анджэй Вайда (Andrzej Wajda),










Каментары RSS