Нашыя праграмы

«Георгі і матылі» (Георги и пеперудите), дак. фільм

Фільм апавядае гісторыю чалавека і ягонай мары. Доктар Георгі Лулчэў – псіхіятр, неўролаг, кухар- аматар, бізнесмен, дырэктар Прытулку для душэўна хворых у даўнім манастыры за 20 кіламетраў ад балгарскай сталіцы. Ягоная мара – стварыць для пацыентаў ферму, дзе яны маглі б гадаваць слімакоў, страусаў, фазанаў, шаўкавічных чарвякоў, пячы соевы хлеб... У краіне, дзе 80 працэнтаў насельніцтва жыве ў беднасці, за жыццё трэба змагацца штодня. Цягам апошніх 15 гадоў Георгі Лулчэў спрабаваў рэалізаваць некалькі нетрадыцыйных бізнес-праектаў – паразы не паменшылі ягонага энтузіязму... рэж. Андрэй Паунаў (Андрей Паунов), 2004 г., Балгарыя–Канада–Фінляндыя–Галандыя–Нарвегія–Брытанія
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader