Нашыя праграмы

«Дайсці да Плошчы», дак. фільм

Падзеі 19 снежня 2010 года ў Менску падзялілі жыццё сучаснага беларускага грамадства на «да» і «пасля». Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў беларусы жылі ў чаканні важных станоўчых зменаў у сваёй краіне. З вераю ў рэальную магчымасць дэмакратычных пераменаў праз выбары прыйшлі яны на плошчу Незалежнасці. Усё гэта было «да»… Аповеды ўдзельнікаў падзей на плошчы паказалі цынізм і хлуслівасць дыктатуры, якая, выкарыстоўваючы брутальныя метады, знішчыла надзеі на перамены да лепшага. І ў жыцці беларускага народу пачаўся перыяд «пасля». Аўтары фільму паказалі, як адбываўся пералом думак у гэты час. Адною з найважнейшых постацяў тых падзеяў быў кандыдат на прэзідэнта Беларусі Уладзімір Някляеў…

рэж. Галіна Самойлава, 2011 г., Беларусь
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader