Нашыя праграмы

«Менск. Горад чужога сонца», дак. фільм

Вонкавае аблічча Менску, як і ўся гісторыя Беларусі, было аб’ектам адвечнага канфлікту паміж Усходам і Захадам. Расейская ўлада зруйнавала ратушу, перабудавала касцёлы ў цэрквы, жадаючы знішчыць усё, што нагадвала пра еўрапейскае развіццё Беларусі. Недаробленае царызмам працягвала савецкая ўлада. Нават фашысцкая адміністрацыя ў часе акупацыі мела ўласны план рэканструкцыі Менску, які часткова зрэалізавалі ўжо пасля вайны. У канцы 1940-х мясцовыя камуністычныя лідары на чале з Панцеляймонам Панамарэнкам змаглі пераканаць Сталіна пакінуць разбуранаму вайною Менску статус сталіцы БССР адзіным аргументам: гэта будзе горад Сонца, узорны камуністычны горад. Сёння ідэйныя нашчадкі панамарэнак свядома і метадычна працягваюць нішчыць рэшткі матэрыяльнае спадчыны беларусаў...


рэж. Зоя Катовіч, 2010 г., Беларусь
Каментары RSS
  • Алег Гаеўскі 9.09.2011
    Ітог нашага разглядвання Лукашэнкі праз 17 год (маё асабістае меркаванне): Мне ён не падабаўся яшчэ ў 93-м. Зараз, калі прайшло 17 гадоў, гавару ўпэўнена - гэта вораг беларусаў, тайны найміт Крамля, ягоны эмісар. Гульня ў нібыта Прэзідэнта - для адводу вачэй. Каб нас запутаць. Па справах іх судзіце іх - сказана ў Бібліі. Разграміў мову, знішчыў сімволіку, давёў эканоміку да галечы. Ахутаў краіну страхам і подласьцю. Што яшчэ трэба, каб зразумець, што краінай кіруе яе закляты вораг?!

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader