«Амалья» (Amália), драма
Фільм апавядае пра лёс і музычную кар’еру знакамітай спявачкі – выканаўцы партугальскіх народных песень «фаду» Амальі Радрыгіш, якая мусіла змагацца за свой талент з непрыхільным стаўленнем бацькоў, самаўлюбёнымі каханкамі, зайздроснымі сёстрамі і цяжкаю хваробаю. Пасля рэвалюцыі ў Партугаліі ў 1974 г. публіка часова адвярнулася ад яе, падазраючы ў лаяльнасці да зрынутага рэжыму Салазара, аднак Амалья здолела адкінуць несправядлівыя абвінавачанні ды знайшла ў сабе сілы зноў вярнуцца на вяршыню славы.
рэж. Карлуш Каэллю да Сілва (Carlos Coelho da Silva), 2008 г., Партугалія.
У ролях Сандра Барата Бэлу (Sandra Barata Belo), Карла Шамбэл (Carla Chambel), Жузэ Фідалгу (José Fidalgo), Рыкарду Пэрэйра (Ricardo Pereira).
Каментары RSS