Нашыя праграмы

«Парнаграфія» (Pornografia), маст. фільм

Экранізацыя выдадзенай у 1960 г. у Парыжы аповесці Вітальда Ґамбровіча. Падзеі адбываюцца ў 1943 г. у акупаванай Польшчы. Два мастакі Фрыдэрык і Вітальд прыязджаюць у маёнтак пад Кельцамі. Яны там знаёмяцца з 16 - ці гадоваю Гэняю, дачкою гаспадара маёнтку. Лічыцца, што Гэня створаная для Караля, яе аднагодкі. Абодва вельмі прыгожыя, але паміж імі няма ніякай сімпатыі. Фрыдэрык вырашае іх звесці ды пачынае таямнічую п’есу, у якой маладыя ператвараюцца ў несвядомых актораў. Заданне вельмі цяжкае, бо Гэня заручаная з адвакатам Вацлавам. Між тым навокал ідзе вайна. Яе змрочнае рэха набліжаецца да герояў, але, здаецца, не мае ўплыву на развіццё падзеяў. Да часу... рэж. Ян Якуб Кольскі (Jan Jakub Kolski), 2003 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader