«Малая Міс Цыганія» (Little Miss Roma), дак. фільм
У харвацкім рэгіёне Бараня штогод праводзіцца цыганскі баль. Падчас святкавання праводзяць конкурс прыгажосці, на якім абіраюць самую прыгожую цыганскую дзяўчыну. Маладыя цыганкі загадзя пачынаюць рыхтавацца да свята, бо перамога ў конкурсе прыносіць дзяўчыне прэстыж і большыя шанцы на ўдалае замуства. Разам з тым фільме робіць відавочным кантраст паміж дзявочымі марамі ды рэчаіснасцю, дзе магчымасці для самарэалізацыі – мінімальныя.
рэж. Вэсна Чудыч (Vesna Čudić), 2009 г., Харватыя
Каментары RSS