«Салаўкі. Пачатак ГУЛагу» (Sołowki paczątki GUŁagu), дак. фільм
Здымачная група наведвае сумна вядомыя з савецкіх часоў Салавецкія астравы. Прыгажосць прыроды і архітэктуры рэзка кантрастуе з тым, што адбывалася на Салаўках у першай палове мінулага стагоддзя, калі савецкая ўлада зарганізавала на беламорскім архіпелагу першы папраўча-працоўны лагер. У сваіх інтэрв’ю расейскія гісторыкі апавядаюць страшныя факты бальшавіцкіх рэпрэсіяў. Фільм расказвае, як паўставала сістэма савецкіх лагераў смерці ГУЛаг.
рэж. Станіслаў Каліш (Stanisław Kalisz), Юрый Бурцаў (Юрий Бурцев), 2006 г., Польшча
Каментары RSS