Нашыя праграмы

«Бізнес-партыя», рэпартаж

Героі рэпартажу - тры прадпрымальнікі: хатняя гаспадыня, дырэктар прыватнага прадпрыемства і мужчына, які спрабуе вызвалі жонку з турмы. А лучыць іх адно - замест таго каб аддацца сваёй справе, яны змушаныя займацца палітыкаю. Чатыры месяцы таму хатняя гаспадыня валодала чатырма шапікамі ў цэнтры Менску, уклаўшы ў справу каля $ 20 тыс., але шапікі сканфіскавала дзяржава. Раней дырэктара двойчы прызнавалі за найлепшага прадпрымальніка, ягоныя патэнты прадаваліся ў замежныя краіны, але цяпер прадпрыемства зліквідавалі, бо сканструяваны ім самалёт немагчыма збудаваць у Беларусі. Трэці герой рэпартажу разам з жонкаю меў у Наваполацку ўласную фірму. Усё працавала як след да часу, пакуль іх не пачалі дапякаць кантрольныя органы. У выніку жонку пасадзілі. Але ўсе трое не здаюцца, яны не толькі поўныя рашучасці ўтрымацца на паверхні жыцця, але і актыўна змагацца за свае правы. рэж. Кацярына Севасцянава (Ekaterina Sevastianowa), 2009 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader