«Girl guide», маст. фільм
Юзэк Гарліца – малады гураль (жыхар Татраў), студэнт ангельскай філалогіі, знаёміцца з прыгожаю Кінгаю, якая цягам шасці месяцаў мусіць вывучыць ангельскую мову, каб уратаваць свайго зніклага жаніха-амерыканца. Сляды вядуць да амерыканскай і арабскай мафіі. Неўзабаве таямнічы сувязны кантактуе з Юзэкам, Мафія шукае валізу жаніха Кінгі. У ім знаходзіцца прылада для кіравання ядзернымі боегалоўкамі пад назваю Girl. З гэтага моманту Юзэк і Кінга сутыкаюцца з сапраўднымі непрыемнасцямі. Музыку да фільму выконваюць Twinkle Brothers, Trebunie Tutki, Piersi. Стужка атрымала Гран-Пры, узнагароду гледачоў, узнагароду за акторскі дэбют Паўла Кукіза на фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў "Гданьск-95".
рэж. Юліюш Махульскі (Juliusz Machulski), 1995 г., Польшча
Каментары RSS