«Непахаваны» (Niepochowany), маст. фільм
Пасля смерці Сталіна народы Еўропы, якія апынуліся ў савецкай сферы ўплыву, пачалі ўздымаць галовы. Найбольш драматычныя падзеі адбываліся ў Вугоршчыне, бо толькі там палітычнае кіраўніцтва наважылася запатрабаваць вываду савецкіх войскаў і абвесціла пра выхад краіны з Арганізацыі Варшаўскай дамовы. Фільм апавядае пра лёс Імрэ Надзя, кіраўніка вугорскага паўстання 1956 г., якое савецкія войскі патапілі ў крыві.
У ролях: Ян Навіцкі (Jan Nowicki), Д’ёрдзь Чэрхальмі (György Cserhalmi), Мар’янна Моор (Marianna Moór), Лілі Хорват (Lili Horváth), Ян Фрыч (Jan Frycz), Паль Мачаі (Pál Mácsai), Янаш Кулька (János Kulka), Хайду Адзі (Hajdu Ady), Матэй Ландль (Matej Landl).
рэж. Марта Мэсараш (Márta Mészáros), 2004 г., Польшча–Славакія–Вугоршчына
Каментары RSS