Нашыя праграмы

«Ваенныя гульні» (Gry wojenne), дак. фільм

Дакументальны серыял Дар'юша Яблоньслага пра палкоўніка Польскага войска Рышарда Кукліньскага, які пайшоў на супрацоўніцтва з CIA дзеля ўратавання сваёй краіны ад знішчэння ў ядзернай вайне. У Польшчы доўгі час палкоўніка лічылі здраднікам і толькі напрыканцы 1990-ых гадоў яго апраўдалі. Аўтар фільму шукае адказ на пытанні, што кіравала палкоўнікам, якой была яго роля ў падзенні камуністычнага рэжыму ў Польшчы, якую цану ён заплаціў за свой выбар. У фільме сабраны сведчанні розных людзей, якія ведалі палкоўніка Кукліньскага. Гэта афіцэры амерыканскай выведкі, савецкія і польскія высокапастаўленыя вайсковыя кіраўнікі, сваякі і сябры палкоўніка. Пасля прэм'еры гэтага фільма CIA рассакрэціла дакументы перададзеныя палкоўнікам Кукліньскім. рэж. Дарыуш Яблоньскі (Dariusz Jabłoński), 2008 г., Польшча
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader