«Джэйн Остэн» (Becoming Jane), маст. фільм
Джэйн Остэн верыць у каханне. Ейныя бацькі хочуць, каб яна выйшла замуж па разліку – звычайная гісторыя для маладой англічанкі ў 1795 годзе. Але 20-гадовая Джэйн сустракае зухаватага ірландца Тома Лефроя, чый розум і нахабства распальваюць яе цікаўнасць. Свет Джэйн перакульваецца дагары нагамі. Ці зможа яна адхіліць прапанову пляменніка лэдзі Грэшам, пайсці насуперак бацькам і сацыяльным умоўнасцям? Маладая пісьменніца, яшчэ толькі стаўшы на парозе літаратурнага поспеху, асмельваецца на каханне, якое акажацца вызначальным для ўсяго далейшага яе жыцця і творчасці.
У ролях: Эн Гэтэўэй (Anne Hathaway), Джэймз МакЭвой (James McAvoy), Джулі Ўотэрз (Julie Walters), Джэймз Кромўэл (James Cromwell), Мэґі Сміт (Maggie Smith).
Каментары RSS