Нашыя праграмы

«Зажмурся» («Zmruż oczy»), маст. фільм

рэж. Анджэй Якімоўскі (Andrzej Jakimowski), 2003 г., Польшча У ролях: Анджэй Хыра (Andrzej Chyra), Анджэй Масталеж (Andrzej Mostalerz), Малгажата Фарэмняк (Malgorzata Foremniak), Збігнеў Замахоўскі (Zbigniew Zamachowski), Ольга Прушыньска (Olga Prószyńska) Дзесяцігадовая дзяўчынка ўцякае ад багатых бацькоў, занятых адно сваймі справамі – ім ніколі не стае часу на ўласную дачку. Атрымаўшы волю, дзяўчынка пачынае красці рэчы, якія ёй зусім без патрэбы. Такім чынам яна спрабуе прыцягнуць да сабе ўвагу дарослых. Тым часам уцякачку шукаюць бацькі ды паліцыя, але ўсе іхныя намаганні дарэмныя. Дзяўчынцы больш не патрэбныя ні новыя лялькі, ні забаўкі. Адзінае, што дзіцяці неабходна, – гэта бацькоўскае цяпло і ўвага.
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader