Нашыя праграмы

«Таямніцы Ватыкану» (Tajemnice Watykanu), дакументальны серыял

рэж. Павэл Пілера (Paweł Pilera), Кшыштаф Тальчэўскі (Krzysztof Talczewski), 2005 г., Польшча: 1 серыя Ватыкан – самая маленькая дзяржава ў свеце, але вернікі Каталіцкага Касцёлу, пасад якога месціцца тут, маглі б утварыць самую населеную ў свеце краіну. Тысячагадовую гісторыю гэтай мясціны ахутваюць легенды і атмасфера таямнічасці. Аднак і штодзённае жыццё сённяшняга Ватыкану схаванае ад вачэй турыстаў і пілігрымаў, мільёны якіх наведваюць апостальскую сталіцу штогод. Кожная серыя дакументальнага фільму «Таямніцы Ватыкану» адкрывае адну са старонак жыцця Каталіцкага Касцёлу і дзяржавы Ватыкан.
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader