«Даволі! Да Волі…», дак. фільм
Зняважаныя нахабна скрадзенымі ў іх галасамі на прэзідэнцкіх выбарах, дзясяткі тысяч беларусаў 19 снежня 2010 г. рушылі па цэнтральным праспекце сталіцы мірнаю дэманстрацыяй пратэсту. Яны, каму надакучыла жыць у хлусні, думалі, што ідуць да Волі. Аднак на Плошчы іх сустрэла сцяна спецназаўцаў з дручкамі і шчытамі ды цуг аўтазакаў. Для больш як 700 чалавек вынікам таго паходу сталі збіццё, арышты, штрафы. А некалькі дзясяткаў чалавек шлях да Волі прывёў за краты – на доўгія месяцы. Драматычныя падзеі снежня 2010 г., а таксама следчая, судовая і турэмная сістэмы Беларусі паказваюцца ў фільме вачыма ўдзельнікаў таго мірнага пратэсту, якія прайшлі праз пекла турмаў. Яны страцілі працу, у іх аднялі права на вучобу, яны зазналі жорсткія фізічныя і маральныя катаванні. Новая сустрэча з некаторымі героямі адбудзецца праз год пасля тых драматычных падзеяў. Гэтым разам там, дзе яны працуюць, вучацца, жывуць. І сёння героі фільму працягваюць асэнсоўваць той свой паход да Волі. Кожны з іх мае ва ўяўленні ўласны вобраз сучаснай Беларусі.рэж. і сцэнар Андрэя Куцілы і Вячаслава Ракіцкага, 2011 г., Беларусь










Каментары RSS