Нашыя праграмы

«Жоўты шалік» (Żółty szalik), маст. фільм

Напярэдадні Калядаў герой фільму – мужчына сярэдняга веку, дырэктар фірмы – бавіць час на святочных сустрэчах з калегамі, сынам, былою жонкаю і цяперашняю спадарожніцаю. Чарговыя – выпітыя ўпотайкі або замоўленыя ў рэстаране – порцыі алкаголю прыводзяць яго да эмацыйнага і псіхічнага хаосу, а ягоныя паводзіны становяцца непрыемнымі і няёмкімі. Непрытомным, дырэктара адвозяць да маці, пад клапатлівай апекаю, ад якой мужчына цверазее. Вечар на Куццю яны ў сямейнай атмасферы праводзяць разам. У падарунак ад маці дырэктар атрымлівае жоўты шалік, які мае ахоўваць яго ад найбольшага ворага – алкагольнай залежнасці. Аднак калі ён выязджае з роднага дому, маці знаходзіць... забыты жоўты шалік. Поўнае гумару і цеплыні трагікамічнае апавяданне – нагода для роздуму пра чалавечы лёс... рэж. Януш Морґенштэрн (Janusz Morgenstern), 2000 г., Польшча. У ролях: Януш Ґаёс (Janusz Gajos), Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska), Крыстына Янда (Krystyna Janda), Ёанна Сенкевіч (Joanna Sienkiewicz).
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader