«Дзяўчо з перлавай завушніцай» (Girl with a Pearl Erring), маст. фільм
Дэлфт, Галандыя, 1665 год. У дом мастака Ёганэса Вэрмэйра прыходзіць працаваць новая пакаёўка – юная прыгажуня Хрыт, сям’я якой апынаецца на мяжы банкруцтва: ейны бацька аслеп і не можа працаваць. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака належыць да вельмі забяспечаных, але апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвэна, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вэрмэйра карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення.
рэж. Пітэр Ўэбэр (Peter Webber), 2004 г., Вялікая Брытанія–Люксембург.
У ролях: Скарлет Джоўгансан (Scarlett Johansson), Колін Фэрт (Colin Firth), Джудзі Парфіт (Judy Parfitt), Том Ўілкінсан (Tom Wilkinson).
Каментары RSS