Нашыя праграмы

«Золата дэзерціраў» (Złoto dezerterów), маст. фільм

Восень 1942 года, патаемная нарада на канспірацыйнай кватэры ў Варшаве. У нарадзе бяруць удзел жаўнеры Арміі Краёвай: маёр Ерэмі, ротмістр Леліва, паручнік Лётка і падпаручнік Пэт. Маёр інфармуе, што ім даручана выканаць надзвычай важнае заданне пад кодаваю назваю «Літсманштат». Камандаванне падполля плануе набыць вялікую партыю зброі ды амуніцыі. Групе маёра Ерэмія даручаюць здабыць грошы на гэтую аперацыю. Афіцэр задумвае напасці на нямецкі банк, для чаго яму трэба памагатыя – сапраўдныя злодзеі. Дзе ўзяць такіх у акупаванай Польшчы? рэж. Януш Маеўскі (Janusz Majewski), 1998 г., Польшча. У ролях: Марэк Кондрат (Marek Kondrat), Баґуслаў Лінда (Bogusław Linda), Віктар Збароўскі (Wiktor Zborowski), Павэл Дэлёнґ (Paweł Deląg), Артур Жміеўскі (Artur Żmijewski).
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader