«Малыя здабыўцы» (Kleine Eroberer), дак. фільм
Фільм дэманструе, чаго дасягаюць дзеці ў сваім развіцці за першыя тры-чатыры гады жыцця. Толькі з’явіўшыся на свет, яны ўжо маюць патрэбу кантактаваць з тымі, хто побач. Яны імкнуцца даследаваць і «здабываць» наваколле. Доўгі час лічылася, што здольнасць да свядомай камунікацыі прачынаецца ў чалавека адначасова з пачаткам маўлення. Але ўжо ў першыя месяцы жыцця немаўля «разумее», навошта яно крычыць, адчувае сувязь паміж прычынамі ды наступствамі. Праз тонкія назіранні за паўсядзённымі паводзінамі дзяцей і невялікія гульнёвыя эксперыменты фільм паказвае найважнейшыя стадыі, якія праходзіць дзіця на шляху да ўсведамлення ўласнага «я».
рэж. Дорыс Мэц (Doris Metz), 2009 г., Нямеччына
Каментары RSS