Нашыя праграмы

«Кніга рэкордаў Шуткі», (Knjiga rekorda Šutke), дак. фільм

Шутка – самая вялікая цыганская вёска на Балканах. Прынамсі, так сцвярджае мясцовы рыбак Колё. Ён суправаджае гледача па тутэйшых вуліцах, знаёмячы з мясцовымі чэмпіёнамі шуткаўскага ці ўсясветнага маштабу – няважна ў чым. Важна тое, што самі чэмпіёны вераць у сваю выключнасць. У Шутцы побач жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў, прыхільнікі розных відаў спорту і музычных стыляў. Злых духаў тут выганяюць агнём ці сілай волі, папулярныя песні складаюць за пятнаццаць хвілін, а мясцовая тэлевізія паказвае рэкламныя ролікі шуткаўскіх чэмпіёнаў. Бог любіць Шутку, бо яго тут шануюць больш чым дзе. Шуткі вы не знойдзеце на мапе, Шутка – гэта стан свядомасці. рэж. Алэксандар Маныч (Aleksandar Manić), 2005 г., Сербія і Чарнагорыя–Чэхія–Славаччына
Каментары RSS

Панэль лагавання

Пароль або логін няправільны
Loader